Политика

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Якія блокі і людзі трапілі у Каардынацыйную раду

У выбарах у Каардынацыйную раду ўзялі ўдзел 2113 чалавек. У мінулых выбарах два гады таму прагаласавалі 6723 чалавекі, піша Наша Ніва.

Удзел у выбарах бралі дзевяць блокаў (першапачаткова 174 чалавекі, потым некалькі чалавек зняліся). Каб прайсці ў КР, трэба было набраць тры працэнты. На выбарах прагаласавалі 2113 чалавек.

Больш за ўсіх — 42% — у Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду».

На другім месцы з 14% спіс «Еўрапейскі выбар» на чале з Валерам Мацкевічам. Гэта фракцыя, блізкая да Офіса Ціханоўскай.

На трэцім — «Воля», касцяк якога склалі добраахвотнікі-каліноўцы.

На 4‑м месцы — спіс актывістаў маладога пакалення «Наступ».

«Закон і правапарадак» Аляксандра Азарава набраў 1,18% (25 галасоў), і ў КР не трапляе.

Такім чынам у КР (80 дэлегатаў) будзе ад Кааліцыі Латушкі і руху «За свабоду» — 34 чалавекі, «Еўрапейскі выбар» — 11, «Наступ», рух «Воля» — 8, АГП — 6, «Хопіць баяцца» — 5, «Ваш голас», «Беларусы дзеяння» — 4.

Вось поўны спіс тых, хто прайшоў у КР.

Павел Латушка, Лізавета Пракопчык, Іван Краўцоў. Фота: LookByMediа, сацсеткі Пракопчык, «Наша Ніва»

Ад Кааліцыі Латушкі і руху «За свабоду»:

1. Павел Латушка

2. Юрый Губарэвіч

3. Арцём Брухан

4. Ірына Халопіца

5. Юлія Камінская

6. Уладзімір Астапенка

7. Аляксей Міхалевіч

8. Аляксандра Ханевіч

9. Надзея Крывашанава

10. Міхаіл Кірылюк

11. Андрэй Курэйчык

12. Яна Латушка

13. Рыта Гаціх

14. Арцём Шапараў

15. Сяргей Бяспалаў

16. Аліна Каліноўская

17. Мікіта Семяненка

18. Юрый Казакевіч

19. Ганна Федаронак

20. Алег Кулеша

21. Віталій Лакотка

22. Піліп Акаронка

23. Аляксандра Васько

24. Васіль Плешкуноў

25. Алеся Буневіч

26. Дзмітрый Грыгалая

27. Аляксандр Савосцін

28. Наталля Барысёнак

29. Аляксей Кузаўка

30. Яўген Акаронка

31. Ілона Астроўская

32. Аляксандра Вульчынская

33. Вадзім Бабін

34. Мікалай Ляпешка

Ад «Еўрапейскага выбару»:

1. Валерый Мацкевіч

2. Аліса Рыжычэнка

3. Павел Мар’еўскі

4. Ксенія Луцкіна

5. Аляксандра Мамаева

6. Аліна Харысава

7. Вольга Зазулінская

8. Антаніна Канавалава

9. Глеб Івашкевіч

10. Станіслаў Салавей

11. Анастасія Свіркова

Ад «Наступа»:

1. Лізавета Пракопчык

2. Маргарыта Ворыхава

3. Яўгеній Караулаў

4. Аляксандр Лапко

5. Іван Краўцоў

6. Яўгеній Андрэйчык

7. Станіслава Цярэнцьева

8. Аляксандра Дойніч

Ад руху «Воля»:

1. Мікіта Забуга

2. Вадзім Кабанчук

3. Ігар Турцэвіч

4. Анатоль Міхнавец

5. Вольга Галамеева

6. Генадзь Манько

7. Аляксандр Юркойць

8. Дзяніс Герасімчык

Ад «Аб’яднанай грамадзянскай платформы»:

1. Мікалай Казлоў

2. Святлана Шаціліна

3. Уладзімір Шанцаў

4. Марыя Яфімава

5. Раман Кісляк

6. Ганна Скрыган

Ад «Хопіць баяцца»:

1. Таццяна Мартынава

2. Міхаіл Рубін

3. Наталля Галаўчук

4. Аляксандр Ракіцкі

5. Яўген Анкудзінаў

Ад «Вашага голасу»:

1. Андрэй Колас

2. Таццяна Крапіневіч

3. Сяргей Сталмакоў

4. Марына Калініна (Зялёная)

Ад «Беларусаў дзеяння»:

1. Юрась Зянковіч

2. Іна Шырокая

3. Анатоль Хіневіч

4. Зміцер Шчыгельскі

Сярод тых, хто не прайшоў (апроч блоку Азарава, дзе быў, напрыклад, былы губазікавец Станіслаў Лупаносаў), — Святлана Мацкевіч і Вольга Павук (яны былі ў мінулым складзе КР), былая палітзняволеная Алена Гнаўк.

Кааліцыя Паўла Латушкі амаль цалкам трапіла ў КР (у іх спісе на момант галасавання было 37 чалавек).

Іван Краўцоў раней быў у сакратарыяце КР, але калі ён будзе дэлегатам, то сакратарыят давядзецца пакінуць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)