Конвейер репрессий. 63‑летнего могилевчанина осудили за оскорбление Лукашенко. Как издевались над украинцем, осужденным за «подготовку теракта»

Хроника политического преследования 17 августа.

63‑летнему бывшему пограничнику дали «химию» за оскорбление Лукашенко

63‑летний Валентин Лазовский родом из Бобруйска, но сейчас живет в Могилеве. В молодости, начиная с 1980 года, он служил в 98‑м Черновицком пограничном отряде, пишет Наша Ніва.

Суд Ленинского района Могилева признал пенсионера виновным по ч. 1 ст. 368 УК — «оскорбление Лукашенко». Валентину присудили домашнюю химию.

«Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай». Былы палітвязень расказаў пра катаванні ўкраінца Івана Ліхалата

Віцебчука Аляксея Рэзнікава затрымалі ў студзені 2022 года і пазней асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі паводле пяці палітычных артыкулаў. У зняволенні Аляксей сустракаў іншых палітвязняў і стаў сведкам ціску на іх.

Асобна ён распавёў Вясне пра ўкраінца Івана Ліхалата, якога асудзілі да 20 гадоў калоніі нібыта за падрыхтоўку тэрактаў.

Паводле Аляксея, падчас следства ўкраінец каля дзевяці месяцаў утрымліваўся ў так званым «мяккім пакоі» ў СІЗА КДБ — камеры, сцены якой абабітыя гумай, а ўнутры была толькі адна лямпачка. Ён таксама сцвярджае, што падчас следства Івана жорстка збівалі: «Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай. Ён не любіў пра гэта асабліва размаўляць».

Паводле Аляксея, за час зняволення Іван вельмі моцна схуднеў. Праз праблемы са сном і агульным самаадчуваннем псіхіятр прызначыў яму прэпараты для паляпшэння сну і зніжэння трывожнасці.

Апроч гэтага, Івана турбуюць болі ў назе, дзе ўсталяваны металічны сустаў, а таксама галаўныя болі.

Маральна Іван стараецца трымацца, аднак яго не пакідаюць трывожнасць і стомленасць. Дадатковыя цяжкасці стварае тое, што яго спальнае месца знаходзіцца на верхнім ярусе.

Суразмоўца правёў з Іванам у адной камеры каля трох месяцаў. За гэты час Івана не змяшчалі ў ШІЗА. Што адбывалася з ім пасля 25 лютага, суразмоўцу невядома, бо ён вызваліўся.

Па словах былога сукамерніка, належнай падтрымкі ад пасольства Іван не атрымлівае. За час іх сумеснага ўтрымання прадстаўнікі пасольства прыходзілі да яго двойчы, запісвалі, што яму неабходна, аднак пасля гэтага нічога не змянялася.

Лістоў ад родных Іван не атрымлівае, магчымасці атаварвацца ў яго таксама няма. Ён вельмі сумуе па дзецях.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(6)