То бок страты растуць кожны год, але пры гэтым фонд заробкаў менеджараў і кіраўніцтва таксама павялічваецца ў два-тры разы. Іх фонд заробкаў расце амаль такімі ж тэмпамі, як растуць страты.
Рыжычэнка: «Долар ужо не такі эфектыўны паказчык эквіваленту заробкаў беларусаў, зараз лепей індэксаваць у расійскія рублі»
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях эканомікі Аліса Рыжычэнка — пра заробкі.
Згодна статыстыцы, заробкі чыноўнікаў у Беларусі растуць удвая хутчэй за сярэднія па краіне — 15,1% супраць 7,5%. Аліса Рыжычэнка лічыць гэта свядомай купляй лаяльнасці вертыкалі.
— І такое адбываецца не толькі з чыноўнікамі, — адзначыла экспертка на Еўрарадыё. — Шмат якія прадпрыемствы з'яўляюцца стратнымі, у іх шмат запазычанасцяў, адмоўная рэнтабельнасць, няма ніякіх прыбыткаў.
Вядома, што сярод тых, хто кіруе прадпрыемствамі, ёсць шмат звычайных людзей, пастаўленых на гэтыя пасады. Бывае, яны не маюць ніякага разумення, як кіраваць тым прадпрыемствам.
Напрыклад, гэта былыя супрацоўнікі праваахоўных органаў. Вось яны і павышаюць сабе заробкі, нягледзячы на тое, што прадпрыемства нічога не зарабляе.
І гэта агульная тэндэнцыя па краіне, калі Лукашэнка спрабуе здабываць лаяльнасць рознымі шляхамі, не толькі ідэалагічна запужвае людзей, але і праз грошы, праз заробкі.
Дарэчы агульныя заробкі насельніцтва па краіне, дадае эканамістка, больш не трэба лічыць у доларах, таму што такі падлік не адпавядае рэчаіснасці.
— Што датычыцца заробкаў, тут ёсць цікавае назіранне. Калі паглядзець на афіцыйную статыстыку, то сярэдні заробак па краіне ў чэрвені склаў амаль 1000 долараў.
Пры гэтым беларусы адчуваюць, што гэтая тысяча зусім не адпавядае той, якая была год ці два таму. Гаворка пра тое, што людзі могуць дазволіць сабе набыць за гэтыя грошы.
Атрымліваецца, што долар ужо не такі эфектыўны паказчык эквіваленту заробкаў беларусаў, які паказвае, што з імі адбываецца.
Зараз лепей глядзець на расійскі рубель і індэксаваць свае заробкі ў расійскія рублі. Менавіта ў іх трэба вымяраць свой заробак.
Гандаль Беларусі цалкам залежыць ад Расіі. Таму трэба адыходзіць ад гэтага пераліку заробкаў праз долары. Бо складаецца такое ўражанне, што заробкі быццам бы растуць, да таго ж паказчык інфляцыі вельмі малы — 4,3%.
Здавалася б, людзі павінны жыць лепш, але насамрэч гэта не так. Бо трэба глядзець, што адбываецца з коштамі. Зараз паліўны крызіс у Расіі і ў свеце цалкам.
Ён будзе ўплываць і на кошт тавараў у Беларусі, таму што паліва закладзена ў сабекошт кожнага тавару, ці то малако, ці то хлеб гэта, ці то бульба.
Читайте еще
Избранное