Канвеер рэпрэсій. Перад гадавінай жнівеньскіх пратэстаў ўзмацніўся ціск на родных беларусаў за мяжой
Хроніка палітычнага пераследу 8 жніўня.
Перад гадавінай жнівеньскіх пратэстаў ўзмацніўся ціск на родных беларусаў за мяжой
Па словах былых палітвязняў, у апошнія дні іх родных усё часцей выклікаюць «на размову», часам па два разы на тыдзень, паведмляе праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.
Людзям пагражаюць, у тым ліку забаронай на выезд з краіны, і змушаюць супрацоўнічаць.
Ад сваякоў патрабуюць уплываць на сваіх блізкіх за мяжой, каб тыя перадавалі сілавікам звесткі аб тым, што адбываецца ў актывісцкім полі. У большасці выпадкаў гэта датычыцца родных былых палітзняволенных, якія былі дэпартаваныя, або выехалі самі, ратуючыся ад паўторнага пераследу.
Асаблівая ўвага да людзей, якія плануюць удзельнічаць у акцыях, прымеркаваных да гадавіны пачатку пратэстаў 2020 года.
Ціск на сем'і — не новая практыка. Апошні год праваабаронцы фіксуюць павелічэнне колькасці спробаў вярбоўкі. У апошнія тыдні выклікі і пагрозы прыкметна пачасціліся.
Падобныя сітуацыі выклікаюць стрэс, асабліва калі ціск ідзе праз бацькоў. Праваабаронцы заклікаюць не паддавацца на правакацыі і пагрозы.
У абсалютнай большасці выпадкаў найбольш эфектыўная тактыка — не ўступаць у камунікацыю, загадзя падрыхтаваць бацькоў да такой сітуацыі і рэгулярна нагадваць пра правілы бяспекі.
Читайте еще
Избранное